План-канспект урока па беларускай літаратуры для 5 класа
Тэма: Андрэй Федарэнка “Падслуханая казка”
Мэты:
прааналізаваць казку Андрэя Федарэнкі“Падслуханая казка”; развіваць творчае мысленне; выхоўваць любоў да прыроды і пачуццё патрыятызму.
Абсталяванне: падручнікі па беларускай літаратуры для 5 класа, карткі для праграмы “Плікерс”, малюнкі кветак
Ход урока
- Арганізацыйны момант
- Паведамленне тэмы, мэты
- Сёння на ўроку мы з вамі будзем аналізаваць літаратурную казку Андрэя Федарэнкі “Падслуханая казка”
III. Праверка дамашняга задання
Выкананне тэставых заданняў пры дапамозе праграмы “Плікерс” (Дадатак 1)
ІV. Падвядзенне вынікаў тэставай работы. Выстаўленне адзнак
- V. Актуалізацыя ведаў
- Лексічная работа
У казцы Андрэя Федарэнкі мы сустракаем шмат розных назваў кветак. Давайце ўзгадаем гэтыя кветкі і праверым, ці добра вы ведаеце беларускія назвы кветак. Па малюнках здагадайцеся, што гэта за кветка.
Фізкультхвілінка
- Давайце ўявім сябе кветачкамі і пры дапамозе рухаў, мімікі і жэстаў пакажам іх. А. Федарэнка паказвае кветкі як жывыя істоты. Я буду зачытваць радкі з твора, а вы паказвайце, што робяць гэтыя кветкі.
- “Пунсавелі красуні-ружы і стараліся прыхаваць пад лісцем свае шыпулькі”
- “Звінелі, бы нанізаныя на нітку парцалянавыя званочкі”
- “Выхваляліся адзін перад адным смешныя таўстуны цюльпаны”
- “Надзьмуліся ад гонару таўсташчокія півоні”
- “Разбегліся і застылі па ўсім поплаве бесклапотныя рамонкі”
- “Цяпер яны (маргарыткі), падымаліся з зямлі, абтрасаліся, распраўлялі пялесткі і лісточкі, падстаўлялі сонцу свае бела-ружовыя вяночкі”
- Праца з тэкстам
— Уявіце, што вы прехалі ў Германію. Што трэба зрабіць з маргарыткай, якую вам падораць там? (загадаць жаданне і паваражыць на пялёстках)
— А калі б вы прыехалі ў Францыю, што б вы даведаліся пра французскую маргарытку? (што рыцары дарылі сваім дамам букеты з гэтых кветак)
— А што мы ўбачылі б у Аўстрыі? (што на помніку імператрыцы Лізаветы ёсць выява букеціка маргарытак, як сімвал яе дабрыні)
— Што трэба зрабіць у Англіі, каб раней надышла вясна? (наступіць адразу на 12 маргарытак)
VІ Падагульненне
— Вы бачыце, што у многіх краінах кветка маргарытка ўслаўлялася, ёй надавалася вялікае значэнне. А што мы ведаем з твора пра нашу беларускую маргарытку? (у яе быў цяжкі лёс: яе тапталі чужацкія коні і людзі, сохі і плугі зразалі яе карані, праязджалі танкі).
А. Федарэнка звяртае нашу ўвагу на цяжкі лёс нашай краіны: частыя войны, складанае жыццё людзей, якія мусілі цяжка працаваць на зямлі, каб мець хлеб. Але наша краіна, як і маргарыткі, выстаяла.
— Давайце мы таксама ўславім нашу беларускую маргарытку – стакротку і паслухаем, чым жа яна карысная.
Паведамленне
Маргарыткі, альбо стакроткі, — гэта вельмі прыгожыя кветачкі. Акрамя таго, што яны ўпрыгожваюць ландшафт, яны яшчэ і самыя карысныя з усіх палявых кветак, яны выкарыстоўваюцца з мэтай прафілактыкі многіх захворванняў. У народнай медыцыне белыя стакроткі выкарыстоўваюцца для лячэння розных захворванняў, часцей за ўсё боляў у суставах, скурных высыпанняў, а таксама іх выкарыстоўваюць для падтрымання прыгажосці скуры. Белая маргарытка-гэта адна з траў, якую можна спажываць. Гэта адна з першых раслін, якая зацвітае вясной. Чай з маргарытак традыцыйна выкарыстоўваецца для павышэння імунітэту, паляпшэння працы дыхальнай сістэмы, пры кашлю, бранхіце. Маладое лісце маргарытак можна дабаўляць у салату.
VІІ Рэфлексія
- Ці спадабаўся вам урок?
- Што вам больш за ўсё запомнілася?
- Якую кветку вы б намалявалі дома?
VІІІ Дамашняе заданне
Адказ на пытанні да раздзела на с. 122 (1-3)
Скачать с :