Беларуская літаратура. 5 класс. “Андрэй Федарэнка. “Падслуханая казка”

План-канспект урока па беларускай літаратуры для 5 класа

Тэма: Андрэй Федарэнка “Падслуханая казка”

Мэты:

прааналізаваць казку Андрэя Федарэнкі“Падслуханая казка”;  развіваць творчае мысленне; выхоўваць любоў да прыроды і пачуццё патрыятызму.

Абсталяванне: падручнікі па беларускай літаратуры для 5 класа, карткі для праграмы “Плікерс”, малюнкі кветак

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант
  2. Паведамленне тэмы, мэты
  • Сёння на ўроку мы з вамі будзем аналізаваць літаратурную казку Андрэя Федарэнкі “Падслуханая казка”

III. Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў пры дапамозе праграмы “Плікерс” (Дадатак 1)

ІV. Падвядзенне вынікаў тэставай работы. Выстаўленне адзнак

  1. V. Актуалізацыя ведаў
  2. Лексічная работа

У казцы Андрэя Федарэнкі мы сустракаем шмат розных назваў кветак. Давайце ўзгадаем гэтыя кветкі і праверым, ці добра вы ведаеце беларускія назвы кветак. Па малюнках здагадайцеся, што гэта за кветка.

Фізкультхвілінка

  • Давайце ўявім сябе кветачкамі і пры дапамозе рухаў, мімікі і жэстаў пакажам іх. А. Федарэнка паказвае кветкі як жывыя істоты. Я буду зачытваць радкі з твора, а вы паказвайце, што робяць гэтыя кветкі.
  1. “Пунсавелі красуні-ружы і стараліся прыхаваць пад лісцем свае шыпулькі”
  2. “Звінелі, бы нанізаныя на нітку парцалянавыя званочкі”
  3. “Выхваляліся адзін перад адным смешныя таўстуны цюльпаны”
  4. “Надзьмуліся ад гонару таўсташчокія півоні”
  5. “Разбегліся і застылі па ўсім поплаве бесклапотныя рамонкі”
  6. “Цяпер яны (маргарыткі), падымаліся з зямлі, абтрасаліся, распраўлялі пялесткі і лісточкі, падстаўлялі сонцу свае бела-ружовыя вяночкі”

 

  1. Праца з тэкстам

— Уявіце, што вы прехалі ў Германію. Што трэба зрабіць з маргарыткай, якую вам падораць там? (загадаць жаданне і паваражыць на пялёстках)

— А калі б вы прыехалі ў Францыю, што б вы даведаліся пра французскую маргарытку? (што рыцары дарылі сваім дамам букеты з гэтых кветак)

— А што  мы ўбачылі б у Аўстрыі? (што на помніку імператрыцы Лізаветы ёсць выява букеціка маргарытак, як сімвал яе дабрыні)

— Што трэба зрабіць у Англіі, каб раней надышла вясна? (наступіць адразу на 12 маргарытак)

Падагульненне

— Вы бачыце, што у многіх краінах кветка маргарытка ўслаўлялася, ёй надавалася вялікае значэнне. А што мы ведаем з твора пра нашу беларускую маргарытку? (у яе быў цяжкі лёс: яе тапталі чужацкія коні і людзі, сохі і плугі зразалі яе карані, праязджалі танкі).

А. Федарэнка звяртае нашу ўвагу на цяжкі лёс нашай краіны: частыя войны, складанае жыццё людзей, якія мусілі цяжка працаваць на зямлі, каб мець хлеб. Але наша краіна, як і маргарыткі, выстаяла.

— Давайце мы таксама ўславім нашу беларускую маргарытку – стакротку і паслухаем, чым жа яна карысная.

Паведамленне

Маргарыткі, альбо стакроткі, — гэта вельмі прыгожыя кветачкі. Акрамя таго, што яны ўпрыгожваюць ландшафт, яны яшчэ і самыя карысныя з усіх палявых кветак, яны выкарыстоўваюцца з мэтай прафілактыкі многіх захворванняў. У народнай медыцыне белыя стакроткі выкарыстоўваюцца для лячэння розных захворванняў, часцей за ўсё боляў у суставах, скурных высыпанняў, а таксама іх выкарыстоўваюць для падтрымання прыгажосці скуры. Белая маргарытка-гэта адна з траў, якую можна спажываць. Гэта адна з першых раслін, якая зацвітае вясной. Чай з маргарытак традыцыйна выкарыстоўваецца для павышэння імунітэту, паляпшэння працы дыхальнай сістэмы, пры кашлю, бранхіце. Маладое лісце маргарытак можна дабаўляць у салату.

VІІ Рэфлексія

  • Ці спадабаўся вам урок?
  • Што вам больш за ўсё запомнілася?
  • Якую кветку вы б намалявалі дома?

VІІІ Дамашняе заданне

Адказ на пытанні да раздзела на с. 122 (1-3)

Скачать с :

0

Автор публикации

10
Комментарии: 0Публикации: 2Регистрация: 14-10-2019

Добавить комментарий