Беларуская лiтаратура. 5 класс. У. Караткевіч “Нямоглы бацька”. “Насіце на руках бацькоў…”

Мэты і задачы:
— Удасканальваць уменні вучняў цэласна ўспрымаць сюжэт, вызначаць паслядоўнасць падзей, выяўляць ключавыя эпізоды, вызначаць тэму, ідэю твора, характарызаваць персанажаў, аналізаваць мову твора і жанравыя асаблівасці.
— Развіваць уменне суадносіць учынкі герояў і матывы іх паводзін.
— Выхоўваць паважлівыя адносіны да старэйшых.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік, карткі з заданнямі, запісы на дошцы, прэзентацыя
Форма правядзення: урок-асэнсаванне казкі Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”
Ход урока
І. Арганізацыйны момант
ІІ. Праверка дамашняга задання
Настаўнік:
— Дома вы павінны былі прачытаць твор У. Караткевіча “Нямоглы бацька”. Усе прачыталі? Гатовы працаваць?
ІІІ. Вызначэнне тэмы ўрока
— Наш урок хацелася б пачаць з верша Анатоля Грачанікава.
Калі жывуць яшчэ бацькі,
Заўсёды знойдзеш ты прытулак.
Яны — твой тыл і паратунак,
Калі жывуць яшчэ бацькі…
Для іх заўсёды ты дзіця.
Яны суцешаць і ўратуюць.
I на спакой твайго жыцця
Свайго жыцця не пашкадуюць.
I там, за далеччу гадоў,
Дзе ім не быць з табою разам,
Святая іхняя любоў
Асвеціць шлях твой цяжкі часам.
Настаўнік:
— Дзеці, як вы думаеце, чаму мы пачалі ўрок менавіта з гэтага верша? (Абодва творы аб’яднаны адной тэмай: “Бацькі”, “Адносіны дзяцей і бацькоў”). Я спадзяюся, што вы наладзіліся на ўрок і будзеце актыўна і плённа працаваць.

ІV. Мэтавызначэнне
Настаўнік:
— Паглядзіце, калі ласка, на дошку. Звярніце ўвагу на тэму ўрока, інтэлект-карту і падумаце, пра што пойдзе гаворка на ўроку? Што будзем вывучаць? Што навучымся рабіць?
Мэты на мове вучняў:
— Навучымся вызначаць жанравыя і моўныя асаблівасці твора
— Успомнім, як вызначыць тэму, ідэю твора
— Ахарактарызуем персанажаў
— Праверым свае веды па змесце
— Будзем выхоўваць паважлівыя адносіны да старэйшых
V. Актуалізацыя ведаў
КРЫЖАВАНКА
1. Вуснае мастацкае апавяданне з элементамі выдумкі і фантазіі.
2. Трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.
3. Галоўны герой твора, багаты жыццёвы вопыт якога не раз выратоўваў вёску.
4. Герой твора, які парушыў дзікі закон карысці.
5. Адмоўны герой, якога прагналі з вёскі.

VІ. Праектная работа
Форма правядзення: у групах

Настаўнік:
— Дзеці, паглядзіце, калі ласка, на дошку. На ёй вы бачыце інтэлект-карту, якую мы з вамі разам запоўнім на ўроку. Для гэтага мы падзяліліся на 5 груп. У кожнай групы будзе індывідуальнае заданне. Пасля выканання заданняў у нас павінна атрымацца сумесная работа: запоўненая інтэлект-карта.Для таго, каб наша работа была добра арганізавана і мела поспех, мы павінны пазнаёміцца з правіламі працы ў групах.
Правілы працы ў групах:
— Паважліва стаўцеся да аднагрупнікаў
— Актыўна працуйце на агульны вынік
— Калектыўна абмяркоўвайце ідэі, думкі адзін аднаго
— Размаўляйце ціха, каб не перашкаджаць працаваць другім групам
— Уважліва слухайце адказы вучняў з другіх груп
— Удакладняйце і пры неабходнасці выпраўляйце адказы субяседнікаў
Алгарытм работы:
1. Вызначце капітана
2. Прачытайце заданні
3. Капітан размяркоўвае заданні ўсім членам групы (ПРАЦАВАЦЬ ПАВІНЕН КОЖНЫ ВУЧАНЬ!)
4. Выканайце заданні
5. Запішыце адказы ў картках
6. Вызначце, хто будзе адказваць
7. Прадстаўце сваю работу
8. Пасля выступлення капітан аналізуе, як працаваў кожны член каманды (ці актыўна ўдзельнічаў у абмеркаванні, ці правільна выконваў заданні, дапамагаў ці перашкаджаў працы групы)
На выкананне заданняў адводзіцца 5 хвілін.
Настаўнік раздае заданні. Настаўнік кантралюе дзейнасць вучняў.
VIІ Фізкультхвілінка
VIIІ Абарона праектных работ
1 заданне – вызначэнне жанравых асаблівасцей твора
Дакажыце, што твор У.Караткевіча “Нямоглы бацька” з’яўляецца казкай. Карыстайцеся тэкстам твора “Нямоглы бацька” і артыкулам “Народныя казкі” (с.22-24). Запоўніце табліцу
Доказы Прыклады з тэксту, адказы на пытанні
Своеасаблівая будова твора:
Зачын
Канцоўка
Незвычайныя героі
Элементы перабольшвання

Трохразовы паўтор дзеяння

Зачын: “Быў калісьці – так даўно, што Месяц толькі-толькі яшчэ з’явіўся на нашым Небе…”
Канцоўка: «І так памёр Закон стары. І так стаў новы Закон”.
Казачныя вобразы: велікан
Элементы перабольшвання:” нагой ступіць – вада ў след набягае і робіцца стаў”, “наламаў бярвення, пабудаваў на асіне замак”, дзякуючы сіроцкім слязам згніла асіна
Трохразовы паўтор дзеяння: кара на людзей – дрэнны ўраджай, напалі суседзі, з’явіўся Велікан.
Заўвага: Гэта літаратурная казка, а не народная.
УЗАЕМААЦЭНКА. АЦЭНЬВАННЕ НАСТАЎНІКАМ
2 заданне – аналіз сюжэта твора
Складзіце і запішыце падрабязны план казкі.
УЗАЕМААЦЭНКА. АЦЭНЬВАННЕ НАСТАЎНІКАМ
3 заданне – характарыстыка герояў твора
Падумайце, хто з герояў твора сімвалізуе дабро, а хто – зло. Размясціце персанажаў (Пятро, бацька, Гнат, Максім, суседзі, Велікан, сіроты) на шкале дабрыні і патлумачце, чаму вы іх так расставілі.
Гнат, Велікан, суседзі Максім сіроты, Пятро, бацька

УЗАЕМААЦЭНКА. АЦЭНЬВАННЕ НАСТАЎНІКАМ

4 заданне – вызначэнне моўных асаблівасцей твора
Мова казкі “Нямоглы бацька” мае свае асаблівасці. Напрыклад, у творы можна знайсці шмат прыказак і прымавак.
Знайдзіце прапанаваныя прыказкі ў творы і ўстаўце замест пропускаў патрэбныя словы.
Жылі сілай, ____________________________. Жылі сённяшня鬬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬_____________. Знішчалі ___________ і таму не мелі права на _____________.
_____________слёзы дарма не мінаюць, пападуць на белы камень — ____________________________.
Шануйце ___________, хай і слабую. Шануйце __________, хай сабе нямоглую. Насіце на руках ___________…
Якія яшчэ моўныя асаблівасці вы заўважылі?
Жылі сілай, а розум забывалі. Жылі сённяшня鬬¬¬¬¬¬¬¬¬¬¬ карысцю. Знішчалі “ўчора” і таму не мелі права на “заўтра”.
Сіроцкія слёзы дарма не мінаюць, пападуць на белы камень – камень прабіваюць.
Шануйце дабрыню, хай і слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую. Насіце на руках бацькоў…
Моўныя асаблівасці — незразумелыя словы, фразеалагізмы (на каціную долю, ваду каламуціць), словы з пераносным значэннем, дыялогі.
УЗАЕМААЦЭНКА. АЦЭНЬВАННЕ НАСТАЎНІКАМ
5 заданне – вызначэнне ідэі казкі
1) Коратка раскажыце пра Закон карысці дзікіх людзей.
2) Казка заканчваецца словамі: “І так памёр Закон стары. І так стаў новы Закон”. Пры дапамозе дзеясловаў, складзіце пункты новага Закона.

Паважайце_________________________________________________________
Цаніце ____________________________________________________________
Беражыце _________________________________________________________
Дапамагайце _______________________________________________________
Прыслухоўвайцеся _________________________________________________
Наведвайце ________________________________________________________

Закон карысці, калі дзікія людзі адвозілі сваіх нямоглых бацькоў у лес, каб іх дарэмна не карміць.
Паважайце старэйшых.
Цаніце любоў, якую дораць вам вашы бацькі.
Беражыце вашых бацькоў.
Дапамагайце ім па хатняй гаспадарцы.
Прыслухоўвайцеся да парад старэйшых людзей, бо іх вопыт вельмі карысны.
Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя.
УЗАЕМААЦЭНКА. АЦЭНЬВАННЕ НАСТАЎНІКАМ
IX Падвядзенне вынікаў
Настаўнік:
— Дарагі вучні, вы ўсе вельмі добра папрацавалі, справіліся з усімі заданнямі, навучыліся аналізаваць мастацкі твор, вызначылі ідэю і маральную аснову твора. Спадзяюся, што ўрок быў карысны для вас.
X Рэфлексія
Настаўнік:
— Калі вы згодны са сцвярджэннем, якое зараз пачуеце, падыміце зялёную картку, калі не – чырвоную.
1. Мне спадабалася працаваць у групе.
2. Я шмат чаму навучыўся на сённяшнім уроку.
3. Я задаволены сваёй працай на ўроку.
4. Сённяшні ўрок быў карысны для мяне.
XI Дамашняе заданне

Вуснае выказванне на тэму “Адносіны бацькоў і дзяцей”

 

 

Скачать с :

10

Автор публикации

10
Комментарии: 0Публикации: 2Регистрация: 14-10-2019

Добавить комментарий